У Туркменістане замяняюць партрэты Бердымухамедава з-за яго новага пінжака

У Туркменістане замяняюць партрэты Бердымухамедава з-за яго новага пінжака

У Туркменістане дзяржаўныя ўстановы мусяць замяніць партрэты прэзідэнта Гурбангулы Бердымухамедава з-за яго новага пінжака. Як паведамляе azathabar.com, ён адрозніваецца колерам — летась быў чорным, а сёлета прадаецца ўжо цёмна-сіні. У школах новы партрэт таксама павесілі. Бюджэтнікі ціха наракаюць, што замена партрэтаў прэзідэнта "занадта вялікі фінансавы цяжар". Тым больш, што розніца паміж старым і новым варыянтам ледзьве заўважная.

Замена партрэтаў Гурбангулы Бердымухамедава мусіць скончыцца да 15 студзеня.

Бердымухамедаў кіруе краінай з 2007 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі