У Туркменістане забаранілі продаж цыгарэтаў

У Туркменістане забаранілі продаж цыгарэтаў

У Туркменістане забаранілі продаж цыгарэтаў, паведамляюць мясцовыя СМІ. Акрамя гэтага ў межах кампаніі па барацьбе з курэннем улады краіны спалілі некалькі тысяч пачкаў цыгарэтаў.

Цяпер штраф за продаж тытунёвых вырабаў у гэтай краіне складае каля 1680 долараў, паведамляе незалежны партал Chrono-TM.

Пасля гэтага ў многіх гарадах Туркменістана прадаўцы пачалі прадаваць цыгарэты “з-пад паліцаў” толькі сваім знаёмым. Кошт пры гэтым падскочыў у два разы і цяпер за пачак трэба заплаціць 12,6 долара.

Яшчэ 5 студзеня кіраўнік краіны Гурбангулы Бердымухамедаў жорстка раскрытыкаваў працу Дзяржаўнай службы аховы бяспекі здаровага грамадства і заклікаў да жорсткіх мераў па барацьбе з курэннем.

Адной з такіх мераў і стала спальванне цыгарэтаў. Таксама паведамляецца аб рэгулярных рэйдах супрацоўнікаў службы аховы здаровага грамадства, якія правяраюць краіны на наяўнасць тытунёвых вырабаў у продажы.

Як паведамляюць СМІ, сам кіраўнік дзяржавы мае медыцынскую адукацыю і апантаны здаровым ладам жыцця.

З 2011 года ў краіне былі павышаны акцызы на тытунь, а ў 2013 годзе было забаронена паленне ў грамадскіх месцах. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Туркменістан стаў краінай з найменшай доляй курцоў у свеце. Цыгарэты ў краіне з’яўляюцца аднымі з самых дарагіх на планеце, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі