У Трасцянцы ўшанавалі памяць Вінцэнта Гадлеўскага (Фота)

24 снежня 1942 году ў Мінску ў Чырвоным касцёле напярэдадні Божага Нараджэння нямецкай паліцыяй быў арыштаваны адзін з заснавальнікаў і лідараў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі. Неўзабаве ён быў закатаваны ў канцлагеры Трасцянец.


 
З гэтай нагоды сябры БХД, таварыства "Мемарыял", руху салідарнасці "Разам" ушанавалі ў Трасцянцы памяць пакутніка за Бацькаўшчыну, усклалі да памятнага крыжа кветкі і знічы, правялі супольную малітву.


 
Напярэдадні акцыі невядомыя ўтварылі каля самога крыжа вялікую сметніцу. Яшчэ тыдзень таму яе там не было, інфармуе прэс-служба БХД.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі