У Талачынскім раёне злавілі злодзея-рэцыдывіста, які хаваўся ў лясным схроне

У Талачынскім раёне злавілі злодзея-рэцыдывіста, які хаваўся ў лясным схроне

У Талачынскім раёне злавілі злодзея-рэцыдывіста, які хаваўся ў лясным схроне. Як паведамляе прэс-служба віцебскай міліцыі, 54-гадовага мужчыну ўдалося высачыць пасля чарговага крадзяжу. Міліцыянеры яго заспелі знянацку, і ён нават не спрабаваў ні супраціўляцца, ні ўцякаць — здаўся.

На рахунку затрыманага налічваецца дзевяць крадзяжоў і разбойны напад на пенсіянера. Распачата адразу некалькі крымінальных спраў.

У міліцыі адзначаюць, што зламыснік умеў выдатна маскіраваць свае лясныя схованкі, таму пра яго не ведалі ні жыхары навакольных вёсак, ні работнікі лясгасаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі