У Талачыне ўратавалі мужчыну, які праваліўся пад лёд

У Талачыне ўратавалі мужчыну, які праваліўся пад лёд

У Талачыне супрацоўнікі МНС уратавалі мужчыну, які праваліўся пад лёд на рацэ Друць. Здарэнне адбылося позна ўвечары 30 снежня ля моста па вуліцы Савецкай. Пацярпелы быў на адлегласці 5 метраў ад берага і выратавальнікі дасталі яго з вады. Гэта быў мужчына 1980 года нараджэння, візуальна — у нецвярозым стане. Яго даставілі ў раённую лякарню.

Як патлумачыў сам пацярпелы, ён ішоў да сваёй маці і вырашыў “зрэзаць шлях”, аднак не ўлічыў, што лёд цяпер нетрывалы, перада прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўленны МНС.

Выратавальнікі нагадваюць, што калі нулявая тэмпература паветра трымаецца болей за тры дні, трываласць лёду змяншаецца на 25%, а калі на ім з’яўляецца вада, то грузапад’ёмнасць скарачаецца ў 2-3 разы. Таму цяпер выходзіць на лёд надзвычай небяспечна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі