У Светлагорску затрымалі пенсіянерку, якая мяняла фальшывыя долары

59-гадовую жыхарку Светлагорску затрымалі пры спробе абмяняць фальшывыя долары. Як інфармуе БелаПАН, у касе аднаго з банкаў Светлагорску жанчына спрабавала абмяняць 100 долараў ЗША 1996 года выпуску з прыкметамі падробкі. Экспертыза паказала, што купюра фальшывая.

Пенсіянерка растлумачыла, што гэтую купюру ёй падарылі 10 гадоў таму на дзень нараджэння. Тым не менш па факце збыту фальшывай купюры міліцыя распачала крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі