У Светлагорску БМВ пратараніў гарадскі аўтобус (фота, відэа)

У Светлагорску БМВ пратараніў гарадскі аўтобус (фота, відэа)

15 чэрвеня каля 15-й гадзіны ў Светлагорску на вуліцы Леніна сутыкнуліся аўтобус гарадскога маршрута і аўтамабіль БМВ. Абодва транспартныя сродкі атрымалі моцныя пашкоджанні, паведамляе ranak.me.

Паведамляецца, што ў БМВ быў толькі кіроўца, а ў аўтобусе ехалі некалькі пасажыраў. На шчасце, людзі не пацярпелі. 

Аўтамабіль рухаўся па вуліцы з боку ЦЭЦ. Па словах кіроўцы, на закругленні дарогі яго машыну занесла на сустрэчную паласу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі