У Судане святкуюць адстаўку прэзідэнта, які кіраваў краінай 30 гадоў

У Судане святкуюць адстаўку прэзідэнта, які кіраваў краінай 30 гадоў

У Судане святкуюць адстаўку прэзідэнта Амара аль-Башыра, які кіраваў краінай 30 гадоў, а таксама ўраду. Людзі выйшлі на вуліцы Хартума і скандуюць “Мы перамаглі!”, інфармуе ria.ru.

У бліжэйшы час прадстаўнікі войска павінны афіцыйна заявіць пра стварэнне новага органа кіраўніцтва краіны, а таксама, магчыма, пра арышт прэзідэнта і яго паплечнікаў.

Народныя пратэсты ў Судане працягваліся з лета мінулага года. Яны пачаліся з патрабавання зніжэння коштаў на хлеб, а пасля людзі сталі выступаць за змену рэжыму прэзідэнта Амара аль-Башыра. За апошнія месяцы загінулі каля 60 чалавек, сотні пацярпелі, тысячы чалавек апынуліся за кратамі. Днямі пратэсты актывізаваліся, людзей пачалі падтрымліваць вайскоўцы, якія ўдзельнічалі ў перастрэлках з супрацоўнікамі сіл бяспекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі