У старшыні РЭП Генадзя Фядыніча апісалі маёмасць

У старшыні РЭП Генадзя Фядыніча апісалі маёмасць

Супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю канфіскавалі ў Генадзя Фядыніча камп'ютар і дакументы, а таксама апісалі маёмасць — кватэру і аўтамабіль "Таёта", перадае Радыё "Свабода". Кіраўніка незалежнага прафсаюзу РЭП падазраюць у нявыплаце падаткаў на 22 тысячы дэнамінаваных рублёў за 2011 год. 

Па словах Фядыніча, яго затрымалі каля 90й гадзіны раніцы 2 жніўня, калі ён выходзіў са сваёй кватэры па вуліцы Мельнікайтэ. На лесвічнай пляцоўцы стаялі маладыя людзі ў форме камунальных службаў. Яны паказалі Фядынічу пасведчанні супрацоўнікаў ДФР, начапілі на яго кайданкі і правялі ператрус у кватэры і апісалі маёмасць.

Выпусцілі прафсаюзнага лідара з падпіскай аб неразгалошванні. Цяпер ён мае статус падазраванага ва ўхіленні ад падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі