У Стамбуле ў аўторак праходзяць перамовы паміж прадстаўнікамі Украіны і Расіі пра ўмовы спынення вайны. Папярэднія сустрэчы, нагадаем, адбыліся ў Беларусі.
Дэлегацыі ўжо прыбылі ў палац Долмабахчэ. Перад пачаткам перамоў да прадстаўнікоў бакоў звярнуўся прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. Ён сказаў, што сітуацыя ва Украіне глыбока засмучае Турцыю.
"Працяг вайны нікому не прынясе карысці. Аднаўленне міру прынясе карысць вашым краінам і ўсім астатнім", — сказаў прэзідэнт Турцыі. Ён таксама адзначыў, што ўдзельнікі нясуць "гістарычную адказнасць за прынятыя сёння рашэнні".
«Продовження війни не принесе нікому користі. Відновлення миру буде корисним і для двох ваших країн, і для інших. Ви як делегації несете історичну відповідальність за рішення, які ухвалюються сьогодні», – Президент Ердоган на відкритті стамбульського раунду переговорів і pic.twitter.com/QQVUu5rhR6
— Михайло Подоляк (@Podolyak_M) March 29, 2022
Перад пачаткам гэтых перамоваў брытанскае выданне The Financial Times паведаміла, што Масква адкарэктавала свае патрабаванні і адмовілася ад намеру "дэнацыфікаваць" і "дэмілітарызаваць" Украіну. Знікла і патрабаванне пра статус рускай мовы.
Раунд глав делегацій. Давид Арахамія та Володимир Мединський. Про фундаментальні положення переговорного процесу. Делегації паралельно працюють по всьому спектру спірних питань. pic.twitter.com/QqUUp1PYpe
— Михайло Подоляк (@Podolyak_M) March 29, 2022