У сталіцы на аўкцыёне прадалі аўтамабіль Lamborghini Gallardo Spyder

У сталіцы на аўкцыёне прадалі аўтамабіль Lamborghini Gallardo Spyder

У Мінску на аўкцыёне прадалі аўтамабіль Lamborghini Gallardo Spyder 2008 года выпуску, інфармуе партал tut.by. Еўрарадыё неаднаразова распавядала пра гісторыю гэтага легкавіка. Нагадаем, аўтамабіль Lamborghini Gallardo Spyder Мінская рэгіянальная мытня канфіскавала ў жніўні 2014-га ў грамадзяніна Венесуэлы за парушэнне тэрмінаў часовага ўвозу на тэрыторыю Мытнага саюза.

Аўтамабіль прадавалі з вясны 2015-га праз мінскую краму "Канфіскат". Яго кошт спачатку складаў 2 мільярды 100 мільёнаў рублёў. Аўтамабіль пасля пераацанілі, ён каштаваў 1 млрд 289 млн 662 тысячы 500 рублёў. Аднак пакупнікоў не было. 4 верасня была пададзена адна заяўка, і Lamborghini Gallardo Spyder быў прададзены за заяўлены кошт плюс 5% — 1 млрд 354 млн 145 тысяч 700 рублёў.

Фота: tut.by і Еўрарадыё

У сталіцы на аўкцыёне прадалі аўтамабіль Lamborghini Gallardo Spyder

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі