Пакупнікоў на канфіскаваны Lamborghini не знайшлося. Фота

У чацвер 16 красавіка меўся адбыцца аўкцыён па продажы экзатычнага для Беларусі аўто — Lamborghini Gallardo 2008 года выпуску. Мерапрыемства ладзілася ў гандлёвым доме “Усходні” (прадпрыемства па продажы канфіскату ўваходзіць у структуру Кіраўніцтва справамі прэзідэнта).

“Ніводнай заяўкі пададзена не было, — паведамляюць аўкцыяністы. — Аўтамабіль будзе выстаўляцца на таргі зноўку”.

Стартавы кошт Lamborghini ацанілі ў 2,1 мільярды рублёў (блізу 148 тысяч долараў).

Нагадаем, што экзатычную для Беларусі машыну канфіскавалі ў грамадзяніна Венесуэлы, які своечасова не працягнуў так званы часовы ўвоз на тэрыторыю Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі