У Мінску праз краму "Канфіскат" прадаюць суперкар Lamborghini Gallardo

У мінскай краме "Канфіскат" прадаюць аўтамабіль Lamborghini Gallardo 2008 года выпуску. Італьянскае аўто выстаўленае на аўкцыён. Першапачатковы кошт — два мільярды 100 мільёнаў рублёў (больш за 138 тысяч еўра).

Як адзначае telegraf.by, такая ж машына на папулярным сайце mobile.de каштуе  99,5 тысяч еўра (без уліку растаможкі).

Дарэчы, для ўдзелу ў аўкцыёне трэба заплаціць задатак — 10% ад кошту пакупкі. Гэта значыць, што патэнцыйны пакупнік Lamborghini мусіць заплаціць задатак у 210 мільёнаў рублёў.

Нагадаем, у жніўні 2014 года Мінская рэгіянальная мытня канфіскавала аўтамабіль Lamborghini Gallardo Spyder49 2008 года выпуску. Яго кошт ацэньваўся больш за 2 мільярды рублёў. Аўто грамадзяніна Венесуэлы было ўвезенае часова на тэрыторыю Мытнага саюза. А за парушэнне мытнага афармлення мытня канфіскавала аўтамабіль.

Праўда, у кастрычніку 2014-га Мінгарсуд адмяніў рашэнне пра канфіскацыю суперкара. Аднак, мяркуючы па ўсім, на продаж выставілі менавіта гэты аўтамабіль.

Фота — konfiskat.by і telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі