У сталіцы Інданезіі прагрымела серыя выбухаў

У сталіцы Інданезіі прагрымела серыя выбухаў

У цэнтры інданезійскай сталіцы Джакарты адбылося некалькі магутных выбухаў. Паводле папярэдніх звестак, ёсць загінулыя, перадае BBC.

СМІ інфармуюць, што на цэнтральнай вуліцы горада каля паста паліцыі прагрымелі шэсць выбухаў. Пры гэтым загінулі як мінімум тры чалавекі. Ёсць звесткі, што ў раёне надзвычайнага здарэння чуваць гукі стрэлаў.

Паліцыя Джакарты ў сваім твітары заявіла, што адзін з выбухаў прагрымеў насупраць гандлёвага цэнтра Sarinah.

РБК са спасылкай на карэспандэнта Reuters інфармуе, што адзін з выбухаў адбыўся ў кавярні Starbucks. "У кавярні разбітыя шыбы. Я бачу на дарозе трох загінулых. У страляніне зараз зацішша, але на даху будынка хтосьці знаходзіцца, і паліцыянты цэляцца ў яго", — распавёў журналіст.

Пакуль не зразумела, хто можа стаяць за атакай. Але паліцыя падазрае, што арганізатары тэрактаў могуць усё яшчэ знаходзіцца ў Джакарце. Цяпер раён здарэння ачэплены цяжкаўзброенай паліцыяй.

Нагадаем, што вялікая колькасць нападаў баевікоў адбывалася ў Інданэзіі ў 2000-х гадах. Самая буйная з іх адбылася ў начным клубе на Балі: тады ахвярамі выбуху ў начным клубе сталі 202 чалавекі, большасць з якіх былі турысты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі