У сталіцы дачка ратавала п'яную маці і ўпала ў 9-метровы калодзеж (фота)

48-гадовая сяброўка гаспадара дома вырашыла пачысціць калодзеж пітной вады і па неасцярожнасці ўпала на дно. Яе 27-гадовая дачка паспрабавала дапамагчы маці і сама ўпала ў ваду.


Прэс-служба МНС адзначае, што выратавальнікі аператыўна дасталі жанчын з 9-метровай глыбіні на паверхню. Маці, якая была ў стане алкагольнага ап'янення, меддапамога не спатрэбілася, а яе дачка з пераломам нагі і іншымі траўмамі шпіталізаваная.


Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі