У сталічнае аддзяленне міліцыі прыйшоў мужчына са снарадам у руках
З 45-міліметровым артылерыйскім снарадам у руках прыйшоў у адно са сталічных аддзяленняў міліцыі мужчына. Ён са сваім сябрам знайшоў боепрыпас падчас земляных працаў каля
пасёлка Калодзішчы. Мужчыны вырашылі яго здаць у міліцыю і на сваім
аўтамабілі павезлі снарад у сталіцу. Пры гэтым адзін з "перавозчыкаў"
увесь час трымаў боепрыпас у руках. Так ён яго і прынёс у пастарунак.
Напалоханыя міліцыянты тэрмінова выклікалі групу размініравання, якая забрала снарад і ліквідавала яго ў бяспечным месцы, інфармуе "Народная газета".
Напалоханыя міліцыянты тэрмінова выклікалі групу размініравання, якая забрала снарад і ліквідавала яго ў бяспечным месцы, інфармуе "Народная газета".