У справе Грабоўскага, які ўдзельнічаў у бойцы ў Ванкуверы, разбярэцца суд

Нападаючы хакейнай зборнай Беларусі і клуба НХЛ "Таронта Мэйпл Ліфс" Міхаіл Грабоўскі не пацярпеў у выніку сутычкі, якая адбылася раніцай 20 лютага на адной з вуліц Ванкувера. Як сцвярджае прэс-аташэ беларускай алімпійскай дружыны Ўладзімір Ганчароў, хуліганы зачапілі сябра Грабоўскага і ён за яго заступіўся.
Паліцыянты склалі пратакол і пасля гэтага Міхаіла Грабоўскага адпусцілі. Ужо вечарам ён быў на хакейным матчы Беларусь — Нямеччына. "Хто быў вінаваты ў канфлікце, паспрабуе разабрацца суд, яго дата пакуль невядомая", — цытуе словы Ганчарова БЕЛТА.  

Нагадаем, у нядзелю раніцай сайт tsn.ca паведаміў, што беларускі форвард "Таронта" Міхаіл Грабоўскі быў арыштаваны пасля бойкі ў адным з бараў Ванкувера, сталіцы зімовай Алімпіяды. Праз нейкі час Грабоўскі быў адпушчаны з паліцыі. Падрабязнасці суботняга інцыдэнта на той час былі невядомыя.

Міхаіл Грабоўскі з-за траўмы рукі не выступае за зборную Беларусі на Алімпіядзе, аднак прыехаў падтрымаць яе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі