У Spice Girls з'явіцца свой мюзікл

Удзельніцы поп-квінтэта Spice Girls пацвердзілі інфармацыю пра пачатак працы над мюзіклам, прысвечаным гісторыі гурта. Як стала вядома, пастаноўка атрымае назву колішняга хіта каманды “Viva Forever”, а яе прэм'ера адбудзецца 5-га лістапада 2010 года.

На гэты момант поўным ходам ідзе праца над сцэнарыем мюзікла. Яго піша Кім Фулер – аўтар фільма “Spiceworld”, які выйшаў на экраны ў 1997 годзе. У мюзікле будуць задзейнічаныя 14 самых гучных хітоў Spice Girls. Самі “перчынкі” на сцэну не выйдуць, іх ролі сыграюць актрысы, якіх абяруць шляхам кастынгу.

“Гэта добрая магчымасць для Spice Girls падзарабіць на сваіх імёнах, гісторыі і песнях, - разважае адзін з сяброў гёрлз-бэнда. - Для дасягнення такога ж выніку дзяўчатам трэба было б напружана працаваць на тэлешоў некаторы час. Замест гэтага яны вырашылі паставіць мюзікл, які можа ісці месяцы, а то і гады. Ён будзе жыць сваім жыццём і нават можа быць пастаўлены ў іншых краінах”.

Як паведамлялася раней, у аснову мюзікла будзе пакладзеная гісторыя ўзыходжання да зорак удзельніц Spice Girls – Джэры Холіўэл (Geri Halliwell), Мэл Бі (Mel B), Вікторыі Бэкхэм (Victoria Beckham), Мэл Сі (Mel C) і Эмы Бантан (Emma Bunton).

Фота: www.wn.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі