У Смаргоні на прадпрыемстве за "экстрэмізм" затрымалі 8 чалавек

Затрыманне на прадпрыемстве

Затрыманне на прадпрыемстве / shliah.by

У Смаргоні на адным з буйных прамысловых прадпрыемстваў за "распаўсюд экстрэмізму" затрымалі 8 чалавек. Пра гэта паведаміла раённая газета. Публікацыю ў яе папяровай версіі заўважылі праваабаронцы.

Затрыманні прайшлі 7 жніўня: і на працоўных месцах, і па месцы жыхарства. Усіх затрыманых завезлі ў кайданках у раённы аддзел міліцыі, дзе на іх склалі адміністрацыйныя пратаколы. Відаць, ужо прайшлі суды. Смаргонцаў ці адправілі пад арышт, ці аштрафавалі.

Падобныя затрыманні ўжо некалькі гадоў адбываюцца па ўсёй Беларусі. Некаторыя прадпрыемствы сілавікі "зачышчалі" некалькі разоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі