У Смаргоні гарэў інтэрнат, эвакуявалі 15 чалавек
![У Смаргоні гарэў інтэрнат, эвакуявалі 15 чалавек](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/01097_026107.jpg.webp?itok=MP2UdRet)
У Смаргоні гарэў інтэрнат, размешчаны па вуліцы Гагарына. Здарэнне адбылося пасля 12-й гадзіны ў чацвер, 11 жніўня. Як інфармуе прэс-служба МНС, узгаранне адбылося ў адным з пакояў на пятым паверсе 5-павярховага будынка.
Ратавальнікі эвакуявалі 15 чалавек, у тым ліку 6 дзяцей. Пацярпелых няма. Агонь пашкодзіў маёмасць у згаданым пакоі. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала кароткае замыканне разеткі.