У Слуцку паставілі скульптуру князя Радзівіла з фактычнымі памылкамі (фота)

Кур'ёз адбыўся на свяце-конкурсе майстроў драўлянай манументальнай скульптуры ў Слуцку. Яно праходзіла ў мясцовым гарадскім парку культуры і адпачынку з 6 па 15 чэрвеня. На працягу гэтых дзён дванаццаць майстроў з васьмі гарадоў і вёсак Беларусі стваралі драўляныя скульптуры. Тут жа ў парку скульптуры і засталіся — у якасці ўпрыгожвання.

Аднак на скульптуры князя Багуслава Радзівіла з'явіўся дзіны надпіс, піша газета "Інфа-кур'ер". Па-першае, князю адвялі 6 гадоў жыцця, паблытаўшы ўсе даты. Па-другое, яму прыпісалі няісную пасаду — "губернатар Слуцкага княства".

Нагадаем, Багуслаў Радзівіл нарадзіўся ў 1620 годзе, памёр у 1669-м. Быў уладальнікам шырокіх маёмасцяў у Літве і Беларусі — Біржы, Кейданы, Невель, Себеж, Копысь, Слуцкае княства з гарадамі Слуцк, Капыль, Старобін ды інш.



Фота — Віктар Двурэчанскі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі