У Славакіі затрымлівалі беларускага актывіста Яўгена Малахоўскага

У Славакіі затрымлівалі беларускага актывіста Яўгена Малахоўскага

У Славакіі ў Браціславе затрымлівалі беларускага блогера і актывіста Яўгена Малахоўскага. Ён знаходзіцца ў спісе непажаданых асобаў па лініі Інтэрпола. "Праблемы з пашпартам", напісаў Малахоўскі ў Facebook.

Яўген Малахоўскі збіраўся выляцець у Кіеў, дзе займаецца справамі беларускай дыяспары. У выніку яго вызвалілі. Беларусу паведамілі, што ў згаданы спіс ён трапіў, нібыта, з ініцыятывы Германіі. Цяпер ён накіроўваецца ва Украіну.

Гэта не першы выпадак, калі за мяжой затрымліваюць палітычных актывістаў, якія раней з'ехалі з Беларусі. Інтэрпол у сваіх мэтах спрабуюць выкарыстаць улады Беларусі ў паляванні на "палітычных". Раней у Польшчы затрымлівалі Макарыя Малахоўскага, якога ў выніку таксама адпусцілі. Нядаўна ў Венгрыі быў затрыманы Валянцін Уласік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі