У СІЗА №1 памерла медсястра-анестэзіст
![У СІЗА №1 памерла медсястра-анестэзіст](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/turma-1106.jpg.webp?itok=pZ0a9bTG)
У лякарні для вязняў мінскага СІЗА №1 памерла медсястра-анестэзіст Алена Дубойская. Некралог з гэтай нагоды быў апублікаваны ў ведамаснай газеце МУС "На страже".
Прычыны смерці не ўдакладняюцца.
Вядома, што ў беларускіх ізалятарах вельмі шмат хворых на COVID-19. Пра гэта кажуць тыя, хто заразіўся каранавіруснай інфекцыяй на "сутках", і пішуць у сваіх лістах палітвязні. У тым ліку і з СІЗА №1.
![У СІЗА №1 памерла медсястра-анестэзіст](/sites/default/files/paragraphs/image/nekrolog.png)
Некралог па Алене Дубойскай у газеце "На страже"
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.