У Швейцарыі сутыкнуліся пасажырскія цягнікі, пацярпелі 49 чалавек (фота)

Раніцай 20 лютага ў Швейцарыі сутыкнуліся пасажырскія цягнікі, пацярпелі, як мінімум, 49 чалавек. Здарэнне адбылося ў камуне Рафц на поўнач ад Цюрыха. На месца тэрмінова былі сцягнутыя медыцынскія брыгады і ратавальнікі з усяго рэгіёна. Як адзначае РІА "Новости", сутыкненне цягнікоў адбылося пры выездзе са станцыі Рафц.

ВВС дадае, што сутыкнуліся хуткасны цягнік, які ішоў з Цюрыха, і прыгарадны цягнік, які выязджаў з Рафца ў Шафхаўзэн. У выніку некалькі вагонаў сышлі з рэек і перавярнуліся.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі