У шведскім чэмпіянаце спынялі матч — футбалісты лавілі злодзея

Як паведамляе "Прессбол", злодзея заўважыў гулец, які знаходзіўся на лаве запасных. Ён убачыў, што нейкі мужчына з вялікай сумкай выходзіць з распранальні. Нягледзячы на тое, што да канца матча заставалася яшчэ 15 хвілін, у пагоню за зламыснікам кінуліся і тыя гульцы, якія былі на полі. Ім дапамагалі і некаторыя заўзятары.


Паколькі паліцыя затрымлівалася, футбалісты самі завяршылі "аперацыю" і затрымалі злодзея. Яны знайшлі ў сумцы свае мабільныя тэлефоны і грошы. Пасля гэтага матч працягнуўся і каманда гаспадароў поля атрымала перамогу з лікам 3:2.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі