У Швецыі распачалі “Кампанію 193,1 – за свабоду асацыяцый у Беларусі”
Міжнародная акцыя «Кампанія 193.1 – за свабоду асацыяцый у Беларусі» абвешчана шведскай дэмакратычнай арганізацыяй “Шведская ініцыятыва па правах чалавека” і праваабаронцам Алесем Бяляцкім. За мэту кампаніі называецца актывізацыя ўвагі шведскіх палітыкаў і грамадскасці да недапушчальных абмежаванняў свабоды асацыяцый у Беларусі. Ініцыятары кампаніі заклікаюць беларускія ўлады гарантаваць свабоду асацыяцыяў у Беларусі, патрабуюць адмены артыкулу Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацыяў.
У межах акцыі пройдзе збор сродкаў у падтрымку свабоды асацыяцыі ў Беларусі. Усе сабраныя сродкі цалкам будуць накіраваныя ў першую чаргу на праекты падтрымкі дзейнасці ліквідаваных арганізацый, якія працуюць на карысць дэмакратыі і правоў чалавека.
Паведамляе сайт “Маладога Фронту”