У шматдзетнай сям'і адбыўся пажар, бо адключылі электрычнасць за невялікую пазыку

У шматдзетнай сям'і адбыўся пажар, бо адключылі электрычнасць за невялікую пазыку

28 жніўня ў Слуцку адбыўся пажар у кватэры шматдзетнай сям'і. Ратавальнікі вінавацяць у гэтым бяздушных чыноўнікаў "Энэргазбыту".

Як паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, 25 жніўня энэргетыкі адключылі электрычнасць у кватэры шматдзетнай сям'і, дзе ёсць дзеці двух, пяці і сямі гадоў. У сям'і склалася запазычанасць за 500 кВт*гадз. Маці прасіла работнікаў "Энэргазбыту" пачакаць адзін дзень, аднак яе просьбы засталіся без увагі.

Увечары таго ж дня жанчына аплаціла запазычанасць, аднак электрычнасць ёй паабяцалі падключыць толькі 28 жніўня. Увечары 28 жніўня жанчына была вымушаная карыстацца свечкай, якая стала прычынай пажару ў кватэры з трыма маленькімі дзецьмі.  

На шчасце, ніхто не пацярпеў: маці своечасова прачнулася, адчула пах дыму і вывела дзяцей з кватэры.

Мінскае абласное ўпраўленне МНС патрабуе прыцягнуць да адказнасці вінаватых. Кіраўніка Слуцкага "Энэргазбыту" Аляксандра Пратасевіча просяць зняць з пасады, а гендырэктара "Мінскэнэрга" Паўла Дразда — прыцягнуць да адказнасці.

Канчатковае рашэнне па гэтым факце яшчэ не прынятае.

Фота: newsbel.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі