У школах і дзіцячых садках з 1 снежня падаражае харчаванне

У школах і дзіцячых садках з 1 снежня падаражае харчаванне

У Беларусі ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, спецыяльнай адукацыі з 1 снежня падаражае харчаванне. Пастановай Саўміна грашовыя нормы выдаткаў на харчаванне там павялічваюцца на 10%. Прэс-служба Міністэрства адукацыі адзначае, што “павелічэнне здзейснена ў мэтах паляпшэння арганізацыі харчавання, забеспячэння рацыянальнага і збалансаванага харчавання”.

Папярэдні раз гэтыя нормы павялічваліся ў Беларусі ў сакавіку 2017 года — на 5%. На сённяшні дзень у дзіцячых садках сярэдні кошт харчавання складае ад 41 да 77 рублёў штомесяц, у школах — ад 1,5 да 5,14 рубля штодня.

У школах і дзіцячых садках з 1 снежня падаражае харчаванне
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі