У Шклове трактар з культыватарам зрэзаў дах у легкавога аўтамабіля (фота)

У Шклове трактар з культыватарам зрэзаў дах у легкавога аўтамабіля (фота)

У Шклове трактар з культыватарам зрэзаў дах у легкавога аўтамабіля. Здарэнне адбылося ўвечары 23 красавіка на мосце праз Дняпро. Як інфармуе сайт shklovinfo.by, 23-гадовы мясцовы жыхар ехаў на ВАЗ у бок цэнтральнай раённай бальніцы. На закругленні дарогі легкавік сутыкнуўся з культыватарам, які выступаў за габарыты трактара, што ехаў насустрач. Легкавік адкінула на сустрэчную паласу руху, дзе ён закрануў аўтамабіль “Фіят Пунта”.

Кіроўца ВАЗ атрымаў шматлікія траўмы і быў шпіталізаваны. Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі