У Шчучынскім раёне ўначы згарэў дом, загінулі тры чалавекі

У Шчучынскім раёне ўначы згарэў дом, загінулі тры чалавекі

У Шчучынскім раёне ўначы згарэў дом, загінулі тры чалавекі. Як інфармуе прэс-служба МНС Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося ў вёсцы Таневічы. Ратавальнікі атрымалі сігнал пра пажар пасля 4-й гадзіны. Агонь паспеў знішчыць дах, перакрыцце, пашкодзіў сцены. Спачатку пад абломкамі знайшлі фрагменты целаў гаспадара (1969 года нараджэння) і гаспадыні (1963-га г. н.), пасля — астанкі чалавека, яго асобу высвятлялі. Гэта — жыхар той жа вёскі, 1967 года нараджэння.

Адна з версій прычын узгарання — неасцярожнасць падчас курэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі