У Шатландыі коршуны кралі майткі Armani, каб зрабіць сабе гняздо

У Шатландыі коршуны кралі майткі Armani, каб зрабіць сабе гняздо

Чырвоныя коршуны, якія жывуць у маёнтку Ангус-Гленс у Шатландыі, кралі вопратку купальшчыкаў з мясцовага дзікага пляжа, каб уладкаваць сваё гняздо.

Ляснічы маёнтка Дэйв Клімент распавёў, што гэта адбываецца другі год запар — летась у гняздзе чырвоных коршунаў таксама знайшлі скрадзеныя рэчы. Але цяпер птушкі сталі больш пераборлівымі ў выбары “трафеяў”: у гняздзе знайшлі скрадзеныя майткі Armani, а таксама ніжнюю бялізну іншых марак і шкарпэткі.

Па словах ляснічага, птушкі выроўніваюць дно гнязда і адкладваюць яйкі на скрадзеных рэчах. Гэта яўна дапамагае коршунам у павелічэнні нараджальнасці: калі год таму ў іх вылупілася толькі двое птушанятаў, то сёлета — ужо чацвёра, піша meduza.io са спасылкай на замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі