У сераду ў Беларусі чакаецца мокры снег і да +8
![Снег і галалёдзіцу прагназуюць на сераду](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/liuty-2002.jpg.webp?itok=Ehk-N8jM)
Снег і галалёдзіцу прагназуюць на сераду / pexels.com
У сераду, 21 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — снег, мокры снег, дождж. У асобных раёнах прагназуюцца слабыя туман і галалёд. Уначы і зранку месцамі па ўсходзе Беларусі чакаецца наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуюць заходні, удзень — з пераходам на паўднёвы ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 4 марозу па паўночным усходзе да 4 цяпла па паўднёвым захадзе. Удзень чакаецца 0...+6, па паўднёвым захадзе прагназуюць да 8 са знакам "плюс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.