Вы тут

У сераду і чацвер у Беларусі месцамі будзе да +21 градуса

Сапраўднае вясенняе цяпло прынясе красавік / БЕЛТА

Сіноптыкі прагназуюць, што ў сераду і чацвер на поўдні Беларусі тэмпература паветра дасягне ў дзённыя гадзіны 21 градуса цяпла. Праўда, па краіне чакаецца ад +12 да +19. У начныя гадзіны ў згаданыя дні будзе 4-9 цяпла. У пятніцу тэмпература паветра ўжо знізіцца і ўдзень складзе не больш 10 градусаў са знакам плюс. У наступныя дні не пацяплее.

Што да аўторка, 30 сакавіка, то ў начныя гадзіны чакаецца ад -2 да +4 (на захадзе краіны — да +7), у дзённыя гадзіны — ад +8 да +14. Невялікія дажджы магчымыя амаль па ўсёй краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.