У сектары Газа не менш за 20 ізраільскіх салдат загінулі ад агню па сваіх

Ізраільскія вайскоўцы ў сектары Газа

Ізраільскія вайскоўцы ў сектары Газа / twitter.com/idfonline

За час наземнай аперацыі ў сектары Газа не менш за 20 ізраільскіх салдат загінулі ад агню па сваіх, самаадвольных стрэлаў або няшчасных выпадкаў і здарэнняў (20% ад агульнай колькасці загінулых). У тым ліку і па памылковай наводцы аднаго з баявых верталётаў, які нанёс удар па салдатах Арміі абароны Ізраіля. Пра гэта паведаміў ізраільскі ваенкар Ёаў Зейтун са спасылкай на афіцыйныя звесткі.

Тым часам міністр абароны Ізраіля Ёаў Галант паведаміў, што два апошнія апірышчы ХАМАС на поўначы сектара Газа ў акругах Джабалія і Шэджая акружаны салдатамі Арміі абароны Ізраіля. "Батальёны, якія лічыліся непераможнымі і гадамі рыхтаваліся ваяваць з намі, знаходзяцца на мяжы знішчэння", — кажа ён. Паводле слоў міністра, сотні баевікоў ХАМАС за апошнія дні здаліся ў палон ізраільскім вайскоўцам.

У сектары Газа не менш за 20 ізраільскіх салдат загінулі ад агню па сваіх
twitter.com/idfonline

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі