У сцяне жылога дома ў Віцебску знойдзеная міна 40-гадовай даўніны

Незвычайная знаходка трапілася майстру па ўсталяванні пральных машын у адным з жылых дамоў па Маскоўскім праспекце ў Віцебску. Зрабіўшы адтуліну ў сцяне, ён натрапіў на мінамётную міну. Выратавальнікам давялося эвакуіраваць жыхароў усяго пад'езда. Міну вывезлі і знішчылі. Па папярэдніх звестках, яе пакінулі ў сцяне будаўнікі ў 1969 годзе, калі ставілі ў доме сантэхніку.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск