Вы тут

У СБУ абверглі крымінальную справу на нардэпа Шаўчэнку, які сябруе з Лукашэнкам

Яўген Шаўчэнка і Аляксандр Лукашэнка / president.gov.by

Служба бяспекі Украіны абвяргае звесткі, быццам яна пачала крымінальную справу на народнага дэпутата Яўгена Шаўчэнку

"Паводле арт. 482-2 Крымінальнага працэсуальнага кодэкса Украіны, дасудовае расследаванне ў дачыненні да народнага дэпутата Украіны можа пачаць толькі генеральны пракурор або асоба, якая выконвае яго абавязкі",перадае РБК-Украіна словы прадстаўніка ведамства.

Раней Шаўчэнка паведаміў, быццам СБУ пачала на яго крымінальную справу, падазраючы ў дзяржаўнай здрадзе і стварэнні "рускага свету" ва Украіне. 

Шаўчэнка вядомы як гарачы прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі. У красавіку ён сустракаўся з беларускім кіраўніком у Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.