У Саудаўскай Аравіі ў мячэці адбыўся выбух

На паўднёвым захадзе Саудаўскай Аравіі ў акрузе Асір, прагрымеў выбух. Паводле папярэдней інфармацыі смяротнік актываваў выбуховую прыладу каля мячэці.

У цяперашні час лік магчымых ахвяр і пацярпелых ўдакладняецца. Мясцовыя СМІ паведамляюць пра дзесяць загінуўшых і некалькіх пацярпелых, паведамляе ВВС.

У сярэдзіне ліпеня ў сталіцы Эр-Рыядзе каля паліцэйскага паста прагрымеў выбух, калі праваахоўныя органы паспрабавалі спыніць машыну, начыненую выбухоўкай.

Яшчэ некалькі выбухаў прагрымелі ў траўні ў мячэцях на ўсходзе краіне. У выніку загінулі больш за 20 чалавек.

Фота: hronika.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі