У Санкт-Пецярбургу з музея з дапамогай крука спрабавалі скрасці скульптуру

У Санкт-Пецярбургу з музея з дапамогай крука спрабавалі скрасці скульптуру

У Санкт-Пецярбургу з Рускага музея (ён знаходзіцца ў Міхайлаўскім замку) з дапамогай крука і вяроўкі спрабавалі скрасці скульптуру. Як інфармуе ТАСС, яе хацелі выцягнуць з нішы ў сцяне рова. Але зламыснікаў на мосце заўважылі. Супрацоўнік пазаведамственнай аховы паведаміў расгвардзейцам. Няўдалых злодзеяў затрымалі. У гэты момант адзін з іх якраз спрабаваў зачапіць круком адну з драўляных скульптур салдат.

Вядома, што зламыснікам 33 і і 36 гадоў. Праводзіцца расследаванне. А вось ахоўнікаў музея, відаць, чакае прэмія.

У Санкт-Пецярбургу з музея з дапамогай крука спрабавалі скрасці скульптуру
tass.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі