У Салігорску затрыманая Яна Палякова, сябра ініцыятыўнай групы В. Казулінай

Праваабаронцу Яну Палякову затрымалі сёння ў Салігорску міліцыянты.  Пра гэта Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Алег Воўчак:

"Сёння па хатнім адрасе яе трое чалавек затрымалі, з ужыццём фізічнай сілы. У яе траўміраваная рука".

Воўчак адзначыў, што Палякова з'яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Вольгі Казулінай. І яе на працягу трох дзён спрабавалі дапытаць супрацоўнікі салігорскага КДБ.

Алег Воўчак: "Матывы розныя: то па 3 ліпеня, то прызналіся, што трэба ім праверыць, як атрымалася, што яна ў Салігорску жыве і збірала подпісы за Вольгу Казуліну. Палякова найбольш сабрала і даволі актыўна вяла збор подпісаў, умее размаўляць з людзьмі".

Пра ціск праваабаронца напісала скаргу у Генпракуратуру, але ўжо сёння была затрыманая. У міліцыі Яне Паляковай стала кепска і яе завезлі ў бальніцу, дзе яна цяпер знаходзіцца "пад аховай" міліцыянтаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі