У Салігорску ў бальніцы памёр мужчына, якога збіў "Крайслер"
У Салігорску ў бальніцы ў аўторак памёр 49-гадовы мужчына, якога ў мінулым месяцы збіў "Крайслер", інфармуе прэс-служба МУС. За яго жыццё лекары змагаліся больш за тры тыдні.
Нагадаем, здарэнне адбылося позна ўвечары 22 жніўня на салігорскай вуліцы Ленінскага Камсамола. Мясцовы жыхар пераходзіў праезную частку па-за пешаходным пераходам, калі быў збіты аўтамабілем. Ён атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў завезены ў рэанімацыю мясцовай бальніцы. "Крайслерам" кіраваў 29-гадовы мужчына.
Адзначаецца, што загінулы нідзе не працаваў.
Фота: ria.ru