У Салігорску разагналі мітынг, на які сабраліся каля 300 чалавек

Сацыяльны мітынг быў разагнаны 2 сакавіка ў Салігорску. Яго арганізавалі мясцовыя грамадскія актывісты пад лозунгамі падтрымкі індывідуальных прадпрымальнікаў і пратэсту супраць адмены льготаў.
А 14-й гадзіне на Цэнтральнай плошчы горада сабраліся каля 300 чалавек. Аднак ужо праз 5 хвілінаў плошчу ачапіла міліцыя, на дапамогу якой прыехаў мінскі спецназ.

Былі затрыманыя 9 чалавек: Уладзімір і Іван Шылы, Андрусь Тычына, Крысціна Самойлава, Аляксей Валабуеў, Зміцер Банько, Анатоль Мірашнічэнка, Рыгор Астапеня. Пэнсіянеру Генадзю Кудзельку пры затрыманні стала кепска (у яго хворае сэрца), і яго забрала "хуткая".

На затрыманых у пастарунку складалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, паведамляе "Наша ніва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі