У Салігорскім раёне легкавік сутыкнуўся з грузавіком, загінула жанчына

За апошнія суткі ў Беларусі былі здзейсненыя 709 злачынстваў, сярод іх 1 забойства і 3 замахі на забойства, а таксама 43 здарэнні. Як інфармуе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў, у трох дарожна-транспартных здарэннях загінулі тры чалавекі. Чацвёра чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Каля вёскі Кастрычнік Салігорскага раёна 39-гадовы мужчына, жыхар Салігорска, кіруючы аўтамабілем "Хёндай", сутыкнуўся з грузавіком "МАЗ", які стаяў на абочыне. У выніку кіроўца, двое хлопчыкаў ва ўзросце 1 і 8 гадоў (першы — яго сын) трапілі ў бальніцу, загінула 28-гадовая жонка.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі