У сакавіку расійскія ваенныя суды вынеслі амаль 700 прысудаў за ўцёкі са службы

Ваенны суд у Расіі, ілюстрацыйнае фота

Ваенны суд у Расіі, ілюстрацыйнае фота / currenttime.tv

Сёлета ў сакавіку ваенныя суды ў Расіі вынеслі 684 прысуды ў справах пра самавольнае пакіданне вайсковай часці. Гэта прыкладна па 34 прысуды за кожны працоўны дзень, падлічыла "Медыязона".

Як высветліла выданне, колькасць спраў супраць тых, хто не хоча служыць, значна вырасла пасля таго, як у верасні 2022-га абвясцілі мабілізацыю. З таго часу яна толькі працягвае расці.

Ад пачатку 2024 года ў ваенныя суды паступіла каля 2300 спраў аб уцёках са службы. Ад пачатку мабілізацыі іх колькасць склала амаль 7400. Большасць з іх прыпадаюць на Маскоўскую, Свярдлоўскую і Арэнбургскую вобласці.

Па справах аб самаволцы прысуджаюць, як правіла, умоўныя пакаранні, каб салдата можна было адправіць на вайну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі