У Роўне рыхтуюць план эвакуацыі насельніцтва на выпадак агрэсіі з Беларусі

Улады Роўненскай вобласці Украіны рыхтуюць план эвакуацыі насельніцтва на выпадак, калі агрэсія зноў пачнецца з тэрыторыі Беларусі. Пра гэта заявіў першы намеснік начальніка абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Падолін.

"Мы ні на хвіліну не адхіляем пагрозу з боку Беларусі. Працягваем маніторыць сітуацыю на мяжы, узмацняць сістэму грамадзянскай абароны, перш за ўсё аб'екты хавання. А на выпадак найгоршага сцэнара ў нас ёсць зацверджаны план для эвакуацыі грамадзянскага насельніцтва", — цытуе УНІАН ягоныя словы.

План прадугледжвае найгоршы варыянт развіцця падзеяў. У тэрытарыяльных грамадах стварылі эвакуацыйныя пункты, жыхарам вобласці будуць аператыўна паведамляць, што ім неабходна эвакуявацца. 

Па словах Падоліна, найперш прадугледжваецца эвакуяваць людзей, у якіх няма сваякоў і транспарту, а таксама тых, хто знаходзіцца ў спецустановах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.