У рэйтынгу WТА Азаранка апусцілася на адну пазіцыю

У рэйтынгу WТА Азаранка апусцілася на адну пазіцыю

19 кастрычніка Жаночая тэнісная асацыяцыя (WТА) апублікавала абноўлены рэйтынг.

За тыдзень Вікторыя Азаранка апусцілася з 22-га на 23-е месца. У актыве найлепшай беларускай тэнісісткі 2276 ачкоў.

На 70-ы радок з 69-га апусцілася Вольга Гаварцова, якая мае 851 бал. Аляксандра Сасновіч, якая мае 610 ачкоў, страціла дзве пазіцыі і апынулася на 103-м месцы ў рэйтынгу.

Першую тройку па-ранейшаму складаюць амерыканка Серэна Уільямс, румынка Сімона Халеп і расіянка Марыя Шарапава.

Фота: sportcompleks.kiev.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі