У рэйтынгу WTA Аляксандра Сасновіч паднялася на 50-е месца
![У рэйтынгу WTA Аляксандра Сасновіч паднялася на 50-е месца](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000028_933442_big.jpg.webp?itok=DUNzPUQr)
У абноўленым рэйтынгу WTA, які з'явіўся раніцай 25 чэрвеня, Аляксандра Сасновіч паднялася на 50-е месца (тыдзень таму яна была 51-й). Іншыя вядучыя беларускія тэнісісткі альбо захавалі свае пазіцыі, альбо іх пагоршылі: Арына Сабаленка апусцілася з 43-га на 45-е месца, Вера Лапко захавала за сабой 84-ы радок, Вікторыя Азаранка была 85-й, а стала 87-й (на нядаўнім турніры Mallorca Open яна дайшла толькі да 1/8 фіналу).
У першай дзясятцы зменаў не адбылося. Па-ранейшаму ўпэўнена лідыруе Сімона Халеп з Румыніі.