У рэйтынгу квітнеючых краін Беларусь — вышэй за Расію і Украіну

У рэйтынгу квітнеючых краін Беларусь — вышэй за Расію і Украіну

Беларусь апынулася на 73-м месцы ў рэйтынгу росквіту краін Legatum Prosperity Index 2019. Агулам яго стваральнікі ўключылі ў свой індэкс 167 краін свету. 

Гэты рэйтынг штогод з 2007 года складае брытанскі аналітычны цэнтр міжнароднай інвестыцыйнай групы Legatum. Узровень росквіту краін у ім ацэньваецца на аснове даходу і дабрабыту насельніцтва. 

Аўтары даследавання лічаць, што ў апошнія гады глабальнае росквіт паляпшаецца, але разрыў паміж наймацнейшымі і слабейшымі краінамі павялічваецца.

Ацэнка краінаў вялася па 12 катэгорыях: эканоміка, адукацыя, прадпрымальніцтва, дзяржаўнае кіраванне, здароўе, інвестыцыйны клімат, умовы жыцця, доступ да рынку і інфраструктура, навакольнае асяроддзе, асабістая свабода, бяспека, сацыяльны капітал. Пры гэтым улічваліся 300 разнастайных фактараў. 

Нашай краіна мае найлепшыя паказчыкі ў такіх катэгорыях, як адукацыя (32-я пазіцыя), умовы жыцця (45-я), эканамічнае развіццё (54-я). Найгоршыя паказчыкі ў Беларусі па такіх галінах, як асабістая свабода" (145-я), сацыяльны капітал (143-я) і дзяржаўнае кіраванне (123-я). 

Дарэчы, наша краіна апынулася ў  рэйтынгу вышэй за Расію (у яе 74-е месца) і Украіна (96-е). А вось астатнія краіны-суседзі нашмат апераджаюць Беларусь: у Літвы 33-е месца, у Латвіі — 35-й, у Польшчы — 36-е.

Першую тройку рэйтынгу склалі Данія, Нарвегія і Швейцарыя. Замыкаюць яго Цэнтральная Афрыканская Рэспубліка, Емен і Паўднёвы Судан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі