У рэдакцыі тыднёвіка "Белорусы и рынок" злодзеі скралі камп'ютары

У Мінску абрабаваная рэдакцыя недзяржаўнага аналітычнага тыднёвіка "Белорусы и рынок".  Адбылося гэта амаль адразу пасля яе пераезду ў новае памяшканне па вуліцы Багдановіча. Злодзеі наведалі рэдакцыю ў той момант, калі яшчэ не была ўстаноўленая сігналізацыя. Яны знеслі некалькі камп'ютараў.

Аднак, як сцвярджаюць у рэдакцыі, на выхад чарговага нумара выдання гэтае здарэнне не паўплывае.

Салідарнасць

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі