У Рэчыцы беларусы і немцы будуюць забаўляльную санную трасу

У Рэчыцы з’явіцца забаўляльная санная траса. Новы атракцыён абяцаюць устанавіць да рэспубліканскага фестываля “Дажынкі-2007”.  Трасу пракладуць па схіле Дняпра, сярод узгоркаў. Агульная яе працягласць складзе 280 метраў. Ёй можна будзе карыстацца ў любы час года. Спецыялісты кажуць, што рэльеф мясцовасці будзе гарантаваць наведнікам вастрыню адчуванняў.

Зараз на пабудове саннай трасы працуюць беларускія і нямецкія будаўнікі. Рэчыца стане другім  пасля Мазыра горадам у краіне, дзе з’явіцца такі атракцыён.

БЕЛТА  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі