У Рэчыцкім раёне зламыснік абясточыў вёску, каб абкрасці сельмаг

У Рэчыцкім раёне зламыснік абясточыў цэлую вёску, каб скрасці прадукты і гарэлку з сельмага. 18 кастрычніка прыкладна ў тры гадзіны ночы невядомы адключыў ад электрычнасці вёску Велін Рэчыцкага раёна, абясточыўшы цэнтральны рубільнік і вырваўшы дзвярную скрынку з дзвярамі. Пасля гэтага ён прабраўся ў вясковую краму, адкуль скраў цыгарэты, спіртное, цукеркі, сок і каўбасу на суму амаль 2 млн рублёў. Міліцыя шукае падазронага.

Дарэчы, за апошні час гэта не першы дзёрзкі крадзеж з вясковых крамаў, адзначае БелаПАН. У ноч з 7 на 8 кастрычніка невядомы, узламаўшы дзверы і праламаўшы сцяну кацельні у краме вёскі Шэрсцін Веткаўскага раёна скраў прадукты харчавання, цыгарэты і спіртныя напоі на 13 млн рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі